Вядомы тэнісіст сам папрасіў аб дыскваліфікацыі
- 23.12.2024, 20:11
- 7,186
Рэдкі выпадак у спорце.
Аўстраліец Макс Персэл атрымаў часовае адхіленне ад тэнісу з-за парушэння антыдопінгавых правіл. Пра гэта паведаміла Міжнароднае агенцтва прафесійнай этыкі ў тэнісе (ITIA).
Дзейны ўладальнік тытула US Open у парным разрадзе прызнаў віну ў парушэнні п. 2.2 "Выкарыстанне забароненых метадаў", якое было выяўлена 12 снежня.
Менавіта з гэтай даты адлічваецца адхіленне Персэла. Пакуль ідзе разбіральніцтва, ITIA не каментуе, у чым канкрэтна вінаваты тэнісіст.
Як прызнаўся сам спартовец, ён з невытлумачальных прычын выпіў вітаміны пэўнай катэгорыі вышэй заяўленай нормы на 100 мл. І калі даведаўся аб парушэнні, сам папрасіў аб дыскваліфікацыі.
Пры тым аўстралійцу з 12 снежня забаронены ўдзел і знаходжанне на тэнісных мерапрыемствах, якія ў тым ліку супрацоўнічаюць з ITIA. Гэта матчы серый ITF, ATP, WTA, USTA, асацыяцый тэніса Аўстраліі, Вялікабрытаніі і Францыі.
Персэл двойчы перамагаў на турнірах Вялікага шалома ў парным разрадзе (Уімблдон-2022, US Open 2024). Ён займае 12-е месца ў рэйтынгу АЦР.