Прэзідэнт Грузіі: Ёсць два шляхі пераадолення крызісу
5- 23.12.2024, 21:41
- 4,852
Адзін з іх - разбурэнне рэжыму.
Прэзідэнтка Грузіі Саламе Зурабішвілі заявіла, што для пераадолення крызісу ў краіне ёсць два шляхі: кампраміс з партыяй улады “Грузінская мара” і разбурэнне кіроўнага рэжыму.
Пра гэта, як піша выданне Sova, Зурабішвілі сказала ў відэазвароце ў панядзелак.
Зурабішвілі паведаміла, што ў будучыні будзе створаная рада, мандат якой будзе заключацца ў падрыхтоўцы новых выбараў. Адпаведныя дакументы найбліжэйшым часам падрыхтуе апазіцыя.
«У гэтай рады будзе адзін мандат – падрыхтоўка новых выбараў... Гэтыя новыя выбары будуць сапраўды новымі, магчыма, з'явяцца новыя сілы. Мы павінны быць гатовыя да ўсяго гэтага», - адзначыла яна.
Прэзідэнтка таксама заявіла, што для пераадолення крызісу ў краіне ёсць два шляхі: дыялог і кампраміс з кіроўнай "Грузінскай марай" і разбурэнне рэжыму да выбараў.
Яна адзначыла, што калі да 29-га не будзе кампраміснага дыялогу, то краіна прыйдзе да выбараў шляхам разбурэння рэжыму «Грузінскай мары». Зурабішвілі паўтарыла, што гатова сустрэцца з ганаровым старшынём «Грузінскай мары» Бідзінам Іванішвілі, і што дыялог трэба весці з ёй.
"Дыялог у гэтых пытаннях павінен весціся са мной, як з пасрэднікам, і з тымі, хто ўдзельнічаў у гэтых выбарах... А з іншага боку павінен быць Іванішвілі і некалькі прызначаных ім прадстаўнікоў яго партыі", - сказала Зурабішвілі.
"Калі да 29-га чысла гэты кампрамісны дыялог не будзе дасягнуты... то другі варыянт - падыдзем да выбараў шляхам разбурэння гэтага рэжыму", - дадала Зурабішвілі.
Яна адзначыла, што "рэжым ужо руйнуецца" - штодня да пратэсту далучаюцца "новыя пласты грамадства, новыя чыноўнікаў і новыя бізнэсоўцы".
Нагадаем, 14 снежня на выбарах прэзідэнта Грузіі зацвердзілі наступным прэзідэнтам адзінага кандыдата, вылучанага партыяй улады, экс-футбаліста Міхаіла Кавелашвілі.