На стадыёне «Дынама» адкрылі калядны кірмаш і каток
3- 23.12.2024, 21:54
- 3,634
Відэафакт.
У Менску на адну святочную лакацыю стала больш. На стадыёне "Дынама" ў панядзелак, 23 студзеня, адкрылі калядны кірмаш і каток.
Наведвальнікаў чакаюць гульнявыя пляцоўкі, катанне на паравозіку для самых маленькіх, сувенірныя крамы ад рамеснікаў, фуд-корт з гарачымі напоямі, святочна ўпрыгожаная ялінка і базар, дзе можна купіць святочнае дрэва. І вядома, каток. Ён зроблены з сінтэтычнага матэрыялу, катацца на каньках на ім можна круглы год. Кошт сеансу (уключае арэнду канькоў) - 9 рублёў.
Якія кошты на фудкорце?
Шашлык (свініна, курыца, 100 г) - 7-7,9 рубля.
Блін - 6-11 рублёў.
Трдзельнік - 9-10 рублёў.
Глінтвейн - 5 (дзіцячы) - 8 рублёў дарослы.
Кукуруза з агню - 8 рублёў.
Дранік з падліўкай - 8 рублёў.
Кірмаш, які запусцілі пры падтрымцы Betera, будзе працаваць да 7 студзеня ўключна.