25 снежня 2024, Серада, 9:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ атакавалі адразу два расейскія аэрадромы ў Растоўскай вобласці

2
УСУ атакавалі адразу два расейскія аэрадромы ў Растоўскай вобласці

Пад ударам маглі быць самалёты Су-30.

Група ўдарных беспілотнікаў УСУ атакавала адразу два расейскія аэрадромы ў Растоўскай вобласці — Мілерава і Марозаўск, паведамляе «Дыялог».

Адзін з папулярных у РФ Z-каналаў напісаў аб тым, што аэрадром Мілерава атакавалі да 13 дронаў. Нібыта страт няма ні ў жывой сіле, ні ў вайсковай тэхніцы. Аднак пры гэтым кадры з сеціва гавораць аб адваротным.

Мясцовыя суполкі пішуць, што пасля атакі дронаў пачаўся пажар на вуліцах Мілерава. Пры гэтым таксама вядома аб пашкоджанні казацкага кадэцкага прафтэхнікума. Пра атакі беспілотнікаў таксама паскардзіліся і жыхары Таганрога.

Кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі Андрэй Каваленка заявіў, што аэрадром Мілерава мае стратэгічнае значэнне для РФ. Гэта база для ўсёй баявой авіяцыі ВКС РФ, якая вылятае на баявыя заданні на загад Пуціна.

Экспэрты запэўніваюць, што ў момант атакі беспілотнікаў на аэрадроме маглі знаходзіцца самалёты Су-30.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках