Украінскія партызаны падарвалі аўтамабіль кіраўніка акупацыйнай рады Бярдзянска
2- 24.12.2024, 12:58
- 6,252
Аўтамабіль поўнасцю згарэў.
Уночы 24 снежня ў акупаваным Расеяй горадзе Бярдзянску Запарожскай вобласці Украіны падарвалі аўтамабіль.
Як паведамляе выданне «Бердянск Сегодня», інцыдэнт здарыўся а 7 гадзіне раніцы паводле менскага часу ў двары дома на вуліцы Еўрапейскай, 56.
Паводле папярэдніх звестак, узарваны аўтамабіль мог належаць старшыні акупацыйнай рады горада Васілю Нячоту. Вядома, што транспартны сродак згарэў у выніку выбуху.