25 снежня 2024, Серада, 9:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Hill: Пуцін ужо пацярпеў паразу ў вайне

15
The Hill: Пуцін ужо пацярпеў паразу ў вайне

Тэрмін ягонага палітычнага жыцця можа быць значна карацейшым, чым многія чакаюць.

Расея нагадвае Савецкі Саюз 1970-х, заявіў журналіст Фарыд Закарыя. Сёння эксперты і аналітыкі ва ўсім свеце сцвярджаюць, што пасля падзення рэжыму Башара аль-Асада ў Сірыі расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін знаходзіцца ва «ўразлівым стане». Напрыклад, прафесар паліталогіі Аляксандр Дж. Мотыль у матэрыяле для The Hill адзначыў, што расейская эканоміка становіцца ўсё слабейшай і больш дэфармаванай праз вайну.

«Падумайце пра гэта: калі б Расея перамагала ва Украіне, стаў бы Пуцін пагражаць ужываннем ядзернай зброі?» – пытаецца эксперт, дадаючы, што пуцінская Расея неўнікнёна распадзецца. Не факт, што адразу, але гэта адбудзецца.

Паводле словаў эксперта, які працытаваў ветэрана расейскай навукі Фрэдэрыка Стара, дыктатар Пуцін ужо пацярпеў паразу ў вайне, «і пытанне толькі ў тым, якія захады для выратавання асобы могуць быць ужытыя ў рамках урэгулявання». Тэрмін палітычнага жыцця прэзідэнта РФ можа быць значна карацейшым, чым многія чакаюць, бо ён слабы. А пасля ягонага сыходу Расеі спатрэбяцца дзесяцігоддзі, каб вярнуць «страчанае» – рэгіянальную «звышдзяржаўнасць» і здаровую эканоміку.

Мотыль згадаў і пра тое, што Пуціну ўжо 72 гады. Ягоны ўзрост разам з сумневамі наконт стану здароўя не дапамагаюць дыктатару.

«Ён усё больш схільны ставіць уласнае палітычнае (і фізічнае) выжыванне вышэй за патрэбы краіны. Таму дэградацыя, гібель і магчымы распад Расеі неўнікнёныя датуль, пакуль Пуцін застаецца за стырном свайго карабля, які тоне», – заяўляе эксперт.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках