Украіна атрымала мільярд даляраў ад дзвюх краінаў
2- 24.12.2024, 18:14
- 3,240
На што пойдуць грошы.
У дзяржбюджэт Украіны паступіў транш аб'ёмам мільярд даляраў у рамках праграмы Сусветнага банка.
Як паведамілі ў Міністэрстве фінансаў, транш складаецца з $567 млн пад гарантыі ўраду Японіі і $483 млн пад гарантыі ўраду Вялікай Брытаніі.
«Задзейнічаныя сродкі будуць накіраваныя на павелічэнне патэнцыялу эканамічнага развіцця і фінансаванне першачарговых сацыяльных і гуманітарных выдаткаў дзяржбюджэту Украіны. Удзячныя Сусветнаму банку, Японіі і Вялікай Брытаніі за істотную падтрымку дзяржбюджэту ў гэты складаны перыяд», – адзначыў міністр фінансаў Украіны Сяргей Марчанка.
Адзначаецца, што мэтай праекту DPL з'яўляецца падтрымка імплементацыі рэформаў ва Украіне. Так, Украіна атрымлівае адпаведны транш паводле вынікаў укаранення патрабаванняў праграмы.
У Мінфіне адзначылі, што да вылучэння гэтага траншу былі дасягнутыя вынікі для забеспячэння ўстойлівага росту ў сферах мытнай і падатковай палітыкі, барацьбы з карупцыяй, падтрымкі дзяржаўных прадпрыемстваў, развіцця прыватнага сектару і лагістычнай інфраструктуры.