Каталікі, уніяты, пратэстанты і многія праваслаўныя адзначаюць Божае Нараджэнне
57- 25.12.2024, 8:37
- 11,780
Некаторыя беларускія праваслаўныя таксама святкуюць паводле грыгарыянскага календара.
Сёння Каляды адзначаюць каталікі, уніяты, пратэстанты, а таксама Канстанцінопальская, Антыахійская, Александрыйская, Кіпрская, Балгарская, Румынская, Эладская, Украінская і некаторыя іншыя праваслаўныя цэрквы, якія жывуць паводле новага Грыгарыянскага календара.
Беларуская праваслаўная парафія Вільні, якая адносіцца да Сусветнага патрыярхату, таксама адзначае Каляды паводле грыгарыянскага календара – 25 снежня, а не 7 студзеня.
У больш чым 145 краінах свету Нараджэнне Хрыстова – гэта афіцыйнае дзяржаўнае свята і адно з галоўных рэлігійных святаў за год.
Святкаванне Калядаў доўжыцца восем дзён (з 25 снежня да 1 студзеня), утвараючы тым самым Актаву Раства.