26 снежня 2024, Чацвер, 8:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейская прапаганда прарочыць Лукашэнку лёс Асада

34
Расейская прапаганда прарочыць Лукашэнку лёс Асада

Дыктатара палохаюць аперацыяй «Aurora Switch».

Пасля таго як ЗША заклікалі сваіх грамадзянаў неадкладна пакінуць Беларусь, расСМІ пачалі пісаць пра магчымы дзяржпераварот у Беларусі.

У сетцы X карыстальнік @peacemaket71, які можа быць звязаны з RT, апублікаваў паведамленне, дзе сцвярджаецца, што Лукашэнку можа спасцігнуць лёс Башара Асада, калі Крэмль адмовіцца яго падтрымліваць. На публікацыю звярнуў увагу палітолаг Зміцер Балкунец.

«Публікацыя, зробленая без спасылак, заяўляе, што ўжо нібыта функцыянуюць 12 каардынацыйных цэнтраў, дзе больш за 150 спецыялістаў займаюцца падрыхтоўкай інфармацыйных аперацый, а таксама мяркуецца выкарыстанне 14000 ботаў для распаўсюджвання дэзынфармацыі. Гэтая дзейнасць нібыта з'яўляецца часткай аперацыі з кодавай назвай Aurora Switch, запуск якой плануецца ў першым квартале 2025 года», – піша ён.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках