У Менску будуць судзіць афіцыянта, які не з'явіўся на зборы ў брыгаду спецыяльнага прызначэння
9- 25.12.2024, 16:47
- 12,188
Ён паспрабаваў атрымаць у паліклініцы лісток непрацаздольнасці, але не атрымалася.
У Менску будуць судзіць афіцыянта, які не з'явіўся на вайсковыя зборы. У дачыненні да 33-гадовага мужчыны распачалі крымінальную справу. Ён знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах. Справу ўжо накіравалі ў суд, паведамляе пракуратура Партызанскага раёна сталіцы, паведамляе "Еўрарадыё".
На 10-дзённыя зборы мянчук павінен быў з'явіцца 17 верасня для адпраўкі ў брыгаду спецыяльнага прызначэння (в/ч 3214) унутраных войскаў. Мужчына спасылаецца на тое, што не меў сталай працы, меў выпадковыя заробкі, і яму трэба было аплачваць крэдыт. Ён паспрабаваў атрымаць у паліклініцы лісток непрацаздольнасці, казаў аб атручэнні, але не атрымалася. Паколькі на зборы ён так і не з’явіўся, завялі крымінальную справу.