26 снежня 2024, Чацвер, 8:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Жонка Башара Асада знаходзіцца ў крытычным стане

26
СМІ: Жонка Башара Асада знаходзіцца ў крытычным стане

Лекары ацэньваюць яе шанцы выжыць як «50/50».

Лекары, якія займаюцца лячэннем лейкозу жонкі былога дыктатара Сірыі Асмы Асад, ізалявалі яе ад іншых людзей. Яны "ацэньваюць яе шанцы выжыць як "50/50"", сцвярджаюць крыніцы брытанскай газеты The Telegraph.

“Асма памірае. Яна не можа знаходзіцца ў адным пакоі ні з кім [з-за свайго стану]”, - заявіў адзін з суразмоўцаў выдання, які ў апошнія тыдні размаўляў з прадстаўніком сям'і Асадаў. Іншая крыніца, якая размаўляла з сям'ёй былога прэзідэнта Сірыі ў Маскве, сказала, што “ў апошнія некалькі тыдняў яе [Асмы Асад] стан быў 50/50”.

Паводле інфармацыі The Telegraph, жонку Башара Асада ізалявалі ад іншых людзей, каб пазбегнуць заражэння інфекцыйнымі захворваннямі. У Маскве Асма некаторы час даглядаў ейны бацька Фаваз аль-Ахрас. Суразмоўцы выдання заявілі, што ён "забіты горам".

Мяркуецца, што 49-гадовая Асма Асад, якая мае падвойнае сірыйска-брытанскае грамадзянства, прыехала ў Маскву на лячэнне незадоўга да таго, як у Сірыі зрынулі рэжым ейнага мужа і Башар Асад атрымаў прытулак у Расеі.

Канцылярыя Асада яшчэ ў траўні 2024-га паведамляла, што ў той момант «першай лэдзі» Сірыі дыягнаставаны востры міелоідны лейкоз - агрэсіўнае анкалагічнае захворванне, якое пашкоджвае косны мозг. Раней Асма Асад праходзіла лячэнне ад раку грудзей, але ў жніўні 2019 года абвясціла, што цалкам ачуняла.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках