Захарава: ЗША хочуць зрынуць Лукашэнку
60- 26.12.2024, 16:59
- 36,964
Прадстаўніца МЗС РФ палохае беларускага дыктатара.
Рэкамендацыю Дзярждэпа ЗША не ездзіць у Беларусь у МЗС РФ назвалі спробай дэстабілізаваць сітуацыю і імкненнем зрынуць рэжым Аляксандра Лукашэнкі. Аб гэтым заявіла прадстаўніца расейскага ведамства Марыя Захарава.
«Мы характарызуем гэтую чарговую аналагічную ранейшую заяву з боку ЗША як правакацыю. Гэта не першая такая заява Дзярждэпа ЗША. З аналагічнымі так званымі папярэджаннямі Вашынгтон выступаў, напрыклад, у жніўні 2023 года. Гэта ўпадабаная тактыка», - сказала Захарава.
Адзначым, пасля таго, як ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Беларусь, расейскія СМІ пачалі пісаць аб магчымым дзяржперавароце ў Беларусі.