У Гарадзенскай вобласці мяняюць правілы перасячэння мяжы з ЕЗ
6- 26.12.2024, 14:43
- 10,576
Добрая навіна для беларусаў.
За тыдзень да наступлення новага года гарадзенскія ўлады зрабілі важную заяву для тых, хто плануе перасякаць мяжу Беларусі і ЕЗ.
Так, з прыходам студзеня мяняецца важнае правіла пры выездзе за мяжу.
На сайце Гарадзенскага аблвыканкама размешчанае наступнае паведамленне:
"З 1 студзеня 2025 года перасячэнне транспартнымі сродкамі дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь у пунктах пропуску на тэрыторыі Гарадзенскай вобласці часова будзе ажыццяўляцца без выплаты мясцовага збору".
Адзначым, што ў гэтым рэгіёне збор за перасячэнне мяжы дзейнічаў апошнія два гады. Яго сума - адна базавая (Br40 на момант публікацыі матэрыялу).
Аднак чыноўнікі папярэдзілі, што мера толькі часовая. Ужо ў першым квартале 2025-га мясцовы збор ізноў вернуць. Калі гэта здарыцца, стане вядома пазней.