Пашынян публічна прынізіў Лукашэнку
76- 26.12.2024, 16:59
- 71,296
Прэм'ер Арменіі адмовіў дыктатару ў прысутнасці кіраўнікоў ЕАЭС.
Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў аб адмове прыязджаць у Менск проста на пасяджэнні Вышэйшай Еўразійскай эканамічнай рады ў шырокім складзе.
У 2025 годзе Беларусь будзе старшынстваваць у органах ЕАЭС. У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка прапанаваў наступны саміт правесці ў Менску.
Нікол Пашынян надумаў адразу папярэдзіць, што ягоная краіна возьме ўдзел у будучым саміце ў фармаце відэасувязі.
"А што за праблема? - удакладніў Аляксандр Лукашэнка. - Далёка да Менска ці няма каму вас падвезці? Мы арганізуем дастаўку вашай дэлегацыі, калі трэба", - пакрыўдзіўся Лукашэнка.
Пашынян нагадаў аб сваёй заяве, што не прыедзе ў Менск, пакуль ва ўладзе знаходзіцца Лукашэнка.
Дыктатар пакрыўджана сказаў, што "прапанова армянскага боку будзе разгледжаная".
"А што тут разглядаць? Вы не можаце разглядаць маю заяву, таму што мая заява не падлягае разгляду", — сказаў Пашынян.
“Мы разгледзім, можа, тэлевізара не будзе, каб вы выступалі”, - працягнуў пакрыўджана казаць Лукашэнка.