Фінляндыя затрымала танкер з ценявога флоту РФ
13- 26.12.2024, 17:36
- 8,212
Яго западозрылі ў пашкоджанні трох кабеляў сувязі ў Балтыйскім моры.
Улады Фінляндыі спынілі нафтавы танкер "Eagle S" пасля таго, як 25 снежня ў Балтыйскім моры выйшаў з ладу электракабель Estlink 2 паміж Эстоніяй і Фінляндыяй. Фінскія памежнікі суправадзілі судна да ўзбярэжжа Паркала, паведамляе Yle 26 снежня.
Аб тым, што судна спыненае, таксама паведаміла газета Financial Times са спасылкай на крыніцы. З іх звестак, нафтавы танкер пад сцягам Астравоў Кука перавозіў нафту з Расеі ў Егіпет. Як адзначаюць крыніцы FT, судна ўваходзіць у ценявы флот Расеі, які ўдзельнічае ў перавозцы расейскай нафты ў іншыя краіны.
Танкер заўважылі ў месцы, дзе быў пракладзены кабель. Са звестак сэрвісу маніторынгу марскога руху Marinetraffic, судна прыкметна запаволіла ход, калі выявіліся перашкоды ў працы Estlink 2, піша Yle.
Крыніцы Financial Times паведамілі, што танкер знаходзіцца пад следствам у сувязі з тым, што яго падазраюць у пашкоджанні трох кабеляў сувязі ў Фінскай затоцы.