Што беларусы дораць на Новы год
3- 1,230
Большасць жыхароў Беларусі жадаюць правесці навагоднія святы дома.
Такімі планамі падзяліліся 60% беларусаў, якія бралі ўдзел у апытанні Wildberries, піша tochka.by..
Спыталі пра гэта і жыхароў Расеі, Казахстана, Узбекістана, Кыргызстана, Арменіі і Грузіі. Там працэнт ахвочых застацца дома прыкладна такі ж. Ніжэй за ўсё ён у Расеі - 55%.
Саму навагоднюю ноч большасць таксама правядзе дома ці ў гасцях. Толькі 1-2% апытаных будуць знаходзіцца ў дарозе ці за мяжой.
На працы паслухаюць бой курантаў 3-4%. І больш за ўсё тых, каму давядзецца працаваць у ноч на 1 студзеня, аказалася ў Беларусі - 16%. Гэта звязваюць з асаблівасцямі вытворчага календара ў краіне.
У топ-3 катэгорый для падарункаў увайшлі тавары для дома, аксэсуары, парфумерыя і касметыка.
Блізу 12% апытаных з Беларусі дораць сертыфікаты. А 18% - кнігі.