Лукашэнка назваў Пуціна сваім старэйшым братам
18- 26.12.2024, 19:13
- 11,310
Дыктатар публічна прызнаўся ў сваёй несамастойнасці і поўнай залежнасці ад Крамля.
Аляксандр Лукашэнка падзяліўся тэматыкай асабістай размовы з дыктатарам Расеі Уладзімірам Пуціным на саміце СНД. Аб гэтым ён заявіў беларускаму тэлеканалу "Першы інфармацыйны".
"Калі старэйшы брат з малодшым сустракаецца... тэматыка занадта шырокая, таму гаварылі пра ўсё. І аб асабістым, і дзяржаўным, аб праблемах не толькі міждзяржаўных, але і глабальных", - распавёў Лукашэнка.
Лукашэнка рэгулярна называе Пуціна сваім старэйшым братам.
За некалькі дзён да выбараў у 2020-м годзе Лукашэнка ў праграме ўкраінскага журналіста Дзмітрыя Гордана таксама назваў Пуціна сваім старэйшым братам.
"Я лічу Уладзіміра Уладзіміравіча сваім старэйшым братам, шчыра лічу сваім братам. Ты сапраўды па ўзросце і па [палітычнай] вазе старэйшы брат. <...>; Старэйшы брат павінен дапамагчы, падтрымаць, падказаць. Не падножку падставіць, а падтрымаць", - сказаў Лукашэнка.
У 2022-м годзе журналіст выдання "Коммерсант" Зміцер Калеснікаў хацеў даведацца ў беларускага дыктатара, як ён ацэньвае магчымасць сысці са сваёй пасады паводле вынікаў магчымых прэзідэнцкіх «выбараў» у Беларусі. У адказ на гэта Лукашэнка заўважыў, што яму неабходна параіцца са старэйшым братам (Уладзімірам Пуціным).