Яшчэ тры кабелі сувязі аказаліся пашкоджаныя паміж Эстоніяй і Фінляндыяй.
10- 26.12.2024, 19:22
- 5,416
Распачатае расследаванне.
Тры падводныя кабелі сувязі пашкоджаныя паміж Эстоніяй і Фінляндыяй, паведамляе ERR.
Напярэдадні вечарам кампаніі Elisa Eesti AS і CITIC Telecom CPC паведамілі ў Дэпартамент абароны правоў спажыўцоў і тэхнічнага нагляду (TTJA) аб перабоях у працы кабеляў. Два з іх належаць Elisa, трэці - CITIC Telecom.
Postimees піша, што эстонскі ўрад склікаў экстраннае пасяджэнне праз аварыйнае адключэнне падводнага электракабелю EstLink 2, які злучае энэргасеткі Фінляндыі і Эстоніі.
Эстонскі аператар Elering паведаміў аб адключэнні Estlink 2 25 снежня. У месцы меркаванага пашкоджання кабелю было заўважанае судна, якое выйшла з Санкт-Пецярбурга пад сцягам Ганконга, распачатае расследаванне. Фінская газета Iltalehti са спасылкай на звесткі сэрвісу MarineTraffic пісала, што кантэйнеравоз Xin Xin Tian 2, які плавае пад сцягам Ганконга, 24 снежня знаходзіўся непадалёк ад месца праходжання EstLink 2 у Фінскім заліве.