Лукашэнка замахнуўся на «дзясятак» расейскіх ракетных комплексаў «Арэшнік»
23- 26.12.2024, 19:46
- 14,032
Здзівіўся нават Пуцін.
Рэжым Лукашэнкі гатовы размясціць на сваёй тэрыторыі не менш за дзесяць найноўшых расейскіх ракетных комплексаў «Арэшнік», заявіў беларускі дыктатар прапагандысту Life Аляксандру Юнашаву.
«Думаю, што пакуль дзясятак, а далей паглядзім. Калі ў расейцаў будзе жаданне больш размясціць - мы размесцім і больш», - сказаў дыктатар у адказ на пытанне, колькі комплексаў «Арэшніка» прывязуць у Беларусь. Раней дыктатар казаў, што ў ягонай краіне налічваецца «дзясяткі тры» пляцовак, падыходных для размяшчэння «Арэшніка».
У момант размовы да Лукашэнкі і прапагандыстаў падышоў расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін. «Я кажу, што пакуль дзесяць, комплексаў, а потым, калі будзе жаданне <...> - і больш «Арэшнікаў», - растлумачыў яму Лукашэнка.
«Не, ну, дзесяць гэта...», - адзначыў расейскі кіраўнік, не скончыўшы фразу і падняўшы ўверх абедзве рукі.