ISW: Пуцін адпрэчыў ідэю мірнага плана каманды Трампа
32- 27.12.2024, 8:37
- 26,778
Дыктатар РФ не пагадзіўся з ключавой прапановай.
Кіраўнік Расеі Уладзімір Пуцін адпрэчыў прапанову, якую распрацоўвае каманда абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, наконт міру ва Украіне.
Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Інстытута вывучэння вайны (ISW). Адзначаецца, што Пуцін наўпрост адхіліў прапанову каманды Трампа адкласці сяброўства Украіны ў NАТО мінімум на дзесяць гадоў як умову спынення вайны.
26 снежня дыктатар заявіў, што не мае значэння, ці ўступіць Украіна ў NАТО "сёння, заўтра ці праз 10 гадоў", каментуючы гэтую ідэю каманды абранага прэзідэнта ЗША.
“Заява Пуціна ад 26 снежня з'яўляецца часткай серыі каментароў, якія ён зрабіў у апошні час, пацвярджаючы сваю адмову разглядаць кампрамісы наконт яго патрабаванняў на канец 2021 – пачатак 2022 гадоў. Гэтыя патрабаванні ўключаюць прымус Украіны стаць пастаянна нейтральнай дзяржавай, якая ніколі не ўступіць у NАТО, увядзенне жорсткіх абмежаванняў на колькасць украінскага войска і адхіленне ўкраінскай улады”, - адзначылі аналітыкі.