Расею злавілі на адпраўцы жанчын-вязняў з Махачкалы на вайну
- 27.12.2024, 9:32
- 11,312
Відэа знялі проста каля СІЗА.
Расея працягвае адпраўляць на вайну ва Украіну жанчын, узамен вызваляючы іх ад адбывання пакарання ў месцах пазбаўлення волі. 26 снежня стала вядома, што проста з СІЗА Махачкалы на фронт адпраўляюць 6 жанчын-вязняў.
На відэа, апублікаваным у Telegram-канале Astra, аб вызваленні з СІЗА жанчын і іх далейшым лёсе расказвае адна са зняволеных Ларыса Бачыева.
«Чакаю вашых каментароў, як такое магчыма. У гэтым СІЗА 95% зняволеных сядзяць не за што, наркатычныя, падстаўныя злачынствы. Мяне пасадзілі за экстрэмізм», - заявіла яна.
Сітуацыю выданню пракаментаваў кіраўнік Грамадскай назіральнай камісіі Дагестана Шаміль Хадулаеў.
Паводле ягоных слоў, 2 з 6 дзяўчат адправіліся ў месцы пазбаўлення волі за забойства.