Мянчук схаваў мабільны тэлефон у свяцільні, каб сачыць за былой жонкай
12- 27.12.2024, 14:23
- 12,424
Цяпер яго будуць судзіць.
42-гадовага менчука будуць судзіць за "збор і распаўсюджванне звестак аб прыватным жыцці".
Мужчына з рэўнасці без згоды сваёй былой жонкі ажыццяўляў фота- і відэаздымку яе жыцця. Мянчук схаваў мабільны тэлефон са спецыяльным дадаткам у свяцільні аднаго з пакояў.
Пасля мужчына пачаў распаўсюджваць запісаныя матэрыялы праз мэсэнджары, у тым ліку перадаўшы іх маці пацярпелай.
Падчас расследаванняў мужчына не прызнаў сваю віну. Цяпер ён знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.