Пад Мазыром пенсіянерка загінула пад коламі аўтобуса
6- 27.12.2024, 14:44
- 5,574
Кіроўца абганяў трактар.
У Мазырскім раёне аўтобус збіў да смерці пенсіянерку, паведаміў тэлеграм-канал «Сожскі Фарпост» УУС Гомельскага аблвыканкама.
Смяротнае ДТЗ адбылося 27 снежня на аўтадарозе Р-37 на пад'ездзе да кар'ера Стральск. А 08.10 гадзін 60-гадовы кіроўца аўтобуса МАЗ пачаў абганяць спадарожны трактар і збіў пешахода.
Устаноўлена, што 65-гадовая жанчына ішла па краі праезнай часткі ў тым жа, аднак на ёй не было святлоадбіўных элементаў. Ад атрыманых траўм пенсіянерка загінула на месцы.