Салдаты КНДР забіваюць сябе, каб не патрапіць у палон УСУ
13- 28.12.2024, 10:02
- 17,440
Украінскі вайсковец назваў прычыну.
Сярод салдатаў КНДР, якія ваююць на баку Расеі супраць Украіны, зафіксаваныя значныя страты, а таксама выпадкі самагубстваў. Пра гэта расказаў украінскі вайсковец Кірыл Сазонаў.
«Салдаты забіваюць сябе, а не здаюцца ў палон украінскім войскам, верагодна, праз страх рэпрэсій супраць сваіх сем'яў у Паўночнай Карэі ў выпадку, калі яны патрапяць у палон», – адзначыў баец.
Таксама ён нагадаў, што, паводле звестак Белага дому, толькі за апошні тыдзень Паўночная Карэя страціла на развязанай РФ вайне 1000 вайскоўцаў забітымі і параненымі.