Ракеты Storm Shadow ударылі па ваенным аб'екце ў Арлоўскай вобласці РФ
2- 28.12.2024, 11:41
- 8,882
Ёсць ліквідаваныя і параненыя сярод акупантаў.
У чацвер, 26 снежня, Арлоўскую вобласць Расеі нібыта атакавалі ракеты Storm Shadow, сама меней тры з іх трапілі ў ваенны аб'ект Мінабароны РФ паміж сялом Цымбулава і сялом Руднева Балхоўскага раёна, паведамляе Telegram-канал ASTRA са спасылкай на крыніцы.
Крыніцы паведамілі каналу, што нібыта сем вайскоўцаў атрымалі раненні і былі шпіталізаваныя ў цэнтральную раённую лякарню, яшчэ двое – загінулі.
26 снежня ў рэгіёне працавала сірэна, школьнікаў эвакуявалі. Губернатар заяўляў пра ракетную небяспеку, аднак пра наступствы атакі не паведамляў.