У Крыме абвясцілі надзвычайнае становішча праз разліў мазуту ў Чорным моры
7- 28.12.2024, 14:12
- 4,116
Зонай НС называецца тэрыторыя акругі Керч і Ленінскага раёна Крыма.
У акупаваным Крыме ўвялі рэжым надзвычайнай сітуацыі рэгіянальнага характару. Прычынай стаў разліў мазуту ў Чорным моры.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на расСМІ.
Адпаведны ўказ выдаў гаўляйтар Крыма Сяргей Аксёнаў. Зонай надзвычайнай сітуацыі называецца тэрыторыя акругі Керч і Ленінскага раёна Крыма.
25 снежня праз разліў мазуту падчас аварыі танкераў у Керчанскім праліве рэжым надзвычайнай сітуацыі рэгіянальнага характару ўвялі ў Краснадарскім краі. На наступны дзень у рэгіёне быў абвешчаны рэжым НС федэральнага характару.