Пад Масквой адбыўся выбух на чыгуначнай станцыі
9- 28.12.2024, 15:17
- 29,190
Знішчаныя вагоны цягніка, які выкарыстоўвае войска РФ.
У Маскоўскай вобласці 27 снежня адбыўся выбух на чыгуначнай станцыі. З прычыны гэтага былі знішчаныя вагоны цягніка, які выкарыстоўвае войска РФ.
Пра гэта паведамляе Галоўная ўправа выведкі Мінабароны Украіны ў Telegram.
Як адзначае выведка, а першай ночы 27 снежня на чыгуначнай станцыі населенага пункта Васкрасенск у Маскоўскай вобласці адбыўся выбух. Ён знішчыў вагоны грузавога цягніка. Расея выкарыстоўвала іх для забеспячэння лагістыкі расейскага акупацыйнага войска.
У ГУВ адзначаюць, што маштаб нанесеных агрэсару стратаў вызначаецца.
Пры гэтым украінская выведка падкрэслівае, што расейская прапаганда спрабуе схаваць праўду пра інцыдэнт.
«Мяркуючы з запалу расейскай прапаганды, якая, спрабуючы схаваць наступствы выбуху, хлусіць пра нібыта адсутнасць пажару на тэрыторыі чыгуначнага дэпо Васкрасенска – страх правадыроў крамля перад унутраным супрацівам пуцінскаму рэжыму і стратай кантролю ўнутры краіны сур'ёзна расце», – гаворыцца ў паведамленні.