29 снежня 2024, Нядзеля, 5:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Фіца атрымаў даручэнне ад Пуціна

8
Зяленскі: Фіца атрымаў даручэнне ад Пуціна
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Прэзідэнт Украіны адказаў на шантаж.

Пагрозы прэм'ер-міністра Славакіі Роберта Фіца не спыняць імпарт электраэнэргіі ва Украіну. Аднак ягоная палітыка можа нанесці шкоду самой Славакіі.

Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў X (Twitter).

«Відаць, Пуцін даручыў Фіцу адкрыць другі энэргетычны фронт супраць Украіны за кошт інтарэсаў народа Славакіі. Толькі гэта могуць азначаць пагрозы Фіца перакрыць Украіне пастаўкі электрычнасці зімой ва ўмовах расейскіх удараў па нашых электрастанцыях і размеркавальнай сетцы», – адзначыў ён.

Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што патрэба Украіны ў імпарце электраэнэргіі ўзнікла толькі праз акупацыю Расеяй Запарожскай АЭС і знішчэнне значнай часткі ўкраінскай цеплавой і гідрагенерацыі.

Зяленскі дадаў, што дзякуючы працы энэргетыкаў і супрацоўніцтву з ЕЗ, ЗША, Брытаніяй, Нарвегіяй, Японіяй і іншымі партнёрамі блэкаўту ва Украіне ўдалося ўнікнуць.

Прэзідэнт Украіны заявіў, што недальнабачная палітыка Фіца пакінула Славакію без кампенсацыі за страту расейскага газу, а цяпер краіна можа страціць не менш за 200 млн даляраў штогод, якія Украіна плаціць за імпартаваную электрычнасць.

«Так, імпарт электрычнасці для выратавання не бясплатны, і гэта значныя сродкі. Па-трэцяе, для ўсіх у Еўропе і, сярод іншых, для народа Славакіі будзе больш выгадна з усіх пунктаў гледжання супрацоўнічаць з суседзямі і ЕЗ дзеля павелічэння паставак у Еўропу энэргарэсурсаў, сярод іншага газу з Амерыкі і ад іншых партнёраў, і толькі гэта можа зменшыць кошт энэргіі для большасці сем'яў», – напісаў Зяленскі.

Паводле ягоных словаў, дзель Славакіі ў імпарце электраэнэргіі Украіны складае 19 адсоткаў. Урад Украіны працуе з суседзямі, каб захаваць неабходны аб'ём паставак. Зяленскі падкрэсліў, што Славакія з'яўляецца часткай адзінага еўрапейскага энэргарынку, і Фіца павінен паважаць агульнаеўрапейскія правілы.

«Любыя свавольныя пастановы ў Браціславе або загады з Масквы для Фіцы датычна электрычнасці не прывядуць да спынення імпарту электраэнэргіі ва Украіну, але дакладна могуць прывесці да разрыву дзейнай улады Славакіі з еўрапейскай супольнасцю», – дадаў кіраўнік дзяржавы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках