Яшчэ адна авіякампанія скасавала рэйсы ў Расею
3- 28.12.2024, 15:39
- 4,818
Палёты па маршруце Ашхабад – Масква – Ашхабад спыненыя.
Авіякампанія «Туркменістан» абвясціла пра скасаванне рэгулярных рэйсаў па маршруце Ашхабад – Масква – Ашхабад. Палёты прыпыненыя на месяц, гаворыцца на сайце перавозніка.
«Авіякампанія "Туркменістан" паведамляе, што рэгулярныя рэйсы па маршруце Ашхабад – Масква – Ашхабад у перыяд з 30 снежня 2024 да 31 студзеня 2025 скасаваныя», – заявіў перавознік.
Прычыны такой пастановы не называюцца. Авіякампанія выконвала рэйсы ў Маскву два разы на тыдзень.
Нагадаем, раней пра прыпыненне рэйсаў у кірунку расейскіх гарадоў паведамілі казахстанская авіякампанія Qazaq Air, арабская Flydubai, ізраільская El Al, азербайджанская Azerbaijan Airlines, чый самалёт разбіўся ў казахстанскім Актау.
Беларуская «Белавія» свае рэйсы ў РФ не скасоўвала.