"Газпром" абвясціў аб спыненні паставак газу ў Малдову
25- 28.12.2024, 20:40
- 17,520
З 1 студзеня.
Расейскі газавы манапаліст "Газпрам" абвесціў пра спыненне паставак газу ў Малдову.
Як гаворыцца ў паведамленні "Газпрама", прычына - нібыта адмова Малдовы ўрэгуляваць запазычанасць за пастаўкі газу.
"У сувязі з гэтым ПАТ «Газпрам» з 08:00 МСК 1 студзеня 2025 г. уводзіць абмежаванне паставак прыроднага газу ў Рэспубліку Малдова да 0 куб. м у дзень. Абмежаванне будзе дзейнічаць да таго часу, пакуль ПАТ "Газпром" пісьмова не паведаміць АТ "Малдовагаз" аб іншым", - гаворыцца ў паведамленні.
Характэрна, што ў паведамленні "Газпрома" няма згадкі аб тым, што ў гэты ж час - 07:00 паводле Кіева - Украіна спыняе транзіт расейскага газу па сваёй тэрыторыі.