Дзе ж, пуцінцы, вашыя касмічныя дасягненні?
9- 28.12.2024, 21:01
- 9,014
Пакажыце свае дасягненні супраць амерыканскіх.
Новае фантастычнае дасягненне амерыканскай касманаўтыкі – сонечны зонд "Паркер" наблізіўся да Сонца на рэкордна блізкую адлегласць, праляцеўшы толькі ў 6,1 млн км ад яго паверхні.
Тэлеграм-канал «Дагнаць і перагнаць» у сваю чаргу прапануе пуцінскім чыноўнікам (ды і самому Пуціну) зладзіць адкрытую канферэнцыю з разборам таго, чаго дабіліся за чвэрць стагоддзя нязменнага кіравання ў Расеі Пуцін і яго кіраўнік «Раскосмасу» і чаго дабіліся Злучаныя Штаты. Толькі каб не толькі "свае" (Рагозін, Барысаў) прысутнічалі, але і аб'ектыўныя назіральнікі.
Вы ж любіце ганарыцца, пуцінцы? Вось і пакажыце свае дасягненні супраць амерыканскіх. Растлумачце, чаму РФ (шмат у чым, хоць і не выключна пры вас) ператварылася ў другарадную касмічную дзяржаву, усе дасягненні якой належаць да часоў СССР, гэта значыць іншай дзяржавы, якая знікла 33 гады таму.
Думаем, што калі б канферэнцыю аб параўнальных дасягненнях у космасе Расеі і ЗША за апошнюю чвэрць стагоддзя правесці, то пасля яе можна смела аб'яўляць у РФ датэрміновыя выбары.
Настолькі відавочным будзе правал Пуціна і ягонай групы і моцнае жаданне іх замяніць. Космас - адна з абласцей, дзе нікчэмнасць цяперашняга кіраўніцтва краінай бачная наглядна.