29 снежня 2024, Нядзеля, 13:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэты «чорны лебедзь» яшчэ адыграе сваю ролю»

2
«Гэты «чорны лебедзь» яшчэ адыграе сваю ролю»

Сітуацыя на Каўказе можа «выбухнуць».

Пасля авіякатастрофы ў Казахстане, да якой была датычная расейская СПА, Азербайджан пачаў ціснуць на Расею, праз чаго на Каўказе могуць адбыцца сапраўдныя "феерверкі". Да іх можа ў будучыні можа далучыцца Рамзан Кадыраў.

Такое меркаванне «24 Каналу» выказаў украінскі палітолаг Тарас Загарадні, заўважыўшы, што зараз у Чачню ўсё часцей пачалі залятаць дроны. Таму Кадыраў можа апынуцца перад выбарам, супраць каго яму будзе лепей ваяваць і пачаць дзейнічаць супраць расейскіх інтарэсаў.

Са слоў палітолага, пасля авіякатастрофы для Кадырава ў Чачні сітуацыя ўскладнілася. Ён з'яўляецца "чорным лебедзем", які яшчэ адыграе сваю ролю ў будучым "выбуху" на Каўказе.

На Кадырава сістэмна ціснуць ударамі дронаў на яго тэрыторыі, куды прылятае ледзь не кожны тыдзень. Гэта вельмі аслабляе яго аўтарытэт.

- Дроны шчыра намякаюць, каб ён Кадыраў хутчэй думаў, супраць каго ваяваць. Кадыраў можа стаць пачынальнікам цывільнай вайны ў Расеі, што будзе нам выгадна, - падкрэсліў Загарадні.

Палітолаг зазначыў, што пасля авіякатастрофы кіраўнік Чачні спрабаваў патэлефанаваць у Азербайджан з прабачэннямі і прапановамі па кампенсацыі, але яго адпрэчылі, сказаўшы, што краіне гэта трэба менавіта ад Расеі.

Дарэчы, існуюць меркаванні, што менавіта чачэнскія сілы СПА збілі самалёт Embraer 190.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках