1 студзеня 2025, Серада, 9:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэстоўцы паказалі чырвоныя карткі новаму "прэзідэнту" Грузіі

3
Пратэстоўцы паказалі чырвоныя карткі новаму "прэзідэнту" Грузіі

Акцыя прайшла каля будынка парламента ў момант "інаўгурацыі".

У Грузіі адбылася цырымонія інаўгурацыі новага "прэзідэнта" Міхаіла Кавелашвілі. Яго легітымнасць не прызнаюць дзейны кіраўнік дзяржавы Саламэ Зурабішвілі, апазіцыя, значная частка міжнародных партнёраў, а пратэстоўцы ўжо паказалі яму чырвоныя карткі.

Пра гэта паведамляе «Рэха Каўказа».

Кавелашвілі абрала прэзідэнтам Выбарчая калегія, якая складаецца з дэпутатаў ад прарасейскай «Грузінскай мары», раённых сакрэбула (муніцыпальных органаў улады) і Вярхоўных саветаў Аджарскай Аўтаномнай Рэспублікі і Абхазскай Аўтаномнай Рэспублікі. У нядзелю, 29 снежня, ён прыняў прысягу ў будынку парламента.

Цырымонія інаўгурацыі доўжылася амаль 30 хвілін. У той жа час Саламэ Зурабішвілі заявіла, што не плануе складаць свае паўнамоцтвы, бо ўважае новаабраны прарасейскі парламент за нелегітымны.

У той жа час каля будынку парламента сабраліся пратэстоўцы. Падчас інаўгурацыі яны паказалі Кавелашвілі чырвоныя карткі.

Міхаіл Кавелашвілі - грузінскі футбаліст. Ён пачаў будаваць спартовую кар'еру ў 1987 годзе, а ўжо ў 1991 годзе - пачаў гуляць за нацыянальную каманду. Сваю футбольную кар'еру Кавелашвілі скончыў у 2008 годзе ў складзе швэйцарскага клуба "Цюрых".

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках