Азербайджан робіць больш жорсткімі правілы знаходжання ў краіне для расейцаў
7- 29.12.2024, 17:55
- 14,934
У адказ на дзеянні РФ.
У адказ на ўвядзенне ў РФ больш жорсткіх патрабаванняў, звязаных з тэрмінамі знаходжання ў краіне замежных грамадзянаў, Баку рыхтуе захады ў адказ, у першую чаргу ў кантэксце правоў грамадзянаў Азербайджана.
Пра гэта піша APA.az са спасылкай на заяву прэс-сакратара МЗС Азербайджана Айхана Гаджызадэ.
Кіраўнік прэс-службы МЗС падкрэсліў, што знешняя палітыка Азербайджана ва ўсіх пытаннях, у тым ліку і міграцыйных, «будзе зыходзіць з прынцыпаў парытэту і ўзаемнасці». Таму ў найбліжэйшыя дні ўрад плануе ўнесці змены ў правілы часовага знаходжання грамадзянаў Расеі на тэрыторыі Азербайджана.
Выданне нагадала, што пасля нядаўніх зменаў расейскага заканадаўства з 1 студзеня 2025 года замежнікам будзе дазволена знаходзіцца ў Расеі не больш за 90 дзён у межах каляндарнага года, гэта значыць у два разы менш, чым цяпер. А тэрмін, цягам якога ім трэба зарэгістравацца на месцы знаходжання, скароцяць да 7 працоўных дзён з дня перасячэння мяжы РФ.
/center@galinakham4 Море колбасы от Бресткого мясокомбината
♬ Last Christmas (Pudding Mix) - Wham!