«Глядзіце, які шыкоўны куфэрак»
17- 29.12.2024, 18:26
- 20,176
Беларуска паказала, як Берасцейскі мясакамбінат папрасіў прабачэння за «нечаканку» ў вяндліне.
Беларуска, якая некалькі дзён таму паскардзілася ў TikTok на тое, што знайшла ў вяндліне элемент спецадзення (шапачку ці рукаў) апублікавала яшчэ адзін ролік. Яна паказала, што вытворца вырабу – Берасцейскі мясакамбінат – даслаў ёй, з усяго відаць, у якасці прабачэнні, піша «Телеграф».
«Прайшло ўсяго толькі пару дзён – і Берасцейскі мясакамбінат у мяне ў гасцях. Глядзіце, які яны шыкоўны куфэрак нам прывезлі», – расказала жанчына.
У роліку відаць, што ў куфры – мноства разнастайнай прадукцыі камбіната: каўбасы, вяндліна, грудзінка. Акрамя таго аўтарцы відэа падаравалі апрацоўчыя дошкі з лагатыпам, кубак, тэрмас, каляндар, кулінарную кнігу і іншае.
Многія пахвалілі вытворцу за тое, што панёс адказнасць за інцыдэнт. Іншыя выказалі меркаванне, што падарунак прывезлі «за кошт усёй змены, якую пазбавілі прэміі». А трэція пачалі жартаваць, убачыўшы такі куфэрак.
«А падкажыце, калі ласка, як набыць каўбасу з шапачкай?» – напісаў жартам адзін з карыстальнікаў пад відэа.
«Сяджу, трусіную шапку спрабую ў каўбасу запхнуць…» – пасмяяўся яшчэ адзін.
/center@galinakham4 Море колбасы от Бресткого мясокомбината
♬ Last Christmas (Pudding Mix) - Wham!