1 студзеня 2025, Серада, 22:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крыме знішчаная ўся ваенна-марская лагістыка Расеі

5
У Крыме знішчаная ўся ваенна-марская лагістыка Расеі

Спікер ВМС Украіны расказаў пра наступствы для акупантаў.

Ваенна-марская лагістыка расейскіх акупацыйных войскаў у акупаваным Крыме на сёння, у сутнасці, знішчаная. Небяспечна ўжо нават на ўсходнім узбярэжжы Азоўскага мора і Краснадарскага краю. Пра гэта ў эфіры тэлемарафону заявіў спікер Ваенна-марскіх сілаў Узброеных сілаў Украіны Дзмітрый Плецянчук. Ён адказаў на пытанне пра страты Чарнаморскага флоту РФ за 2024 год.

Пляцянчук удакладніў, што колькасны паказнік важны, але якасны – «больш вагомы». Спікер згадаў і пра важныя этапы, якія ўжо можна ўважаць за пройдзеныя.

«І адным з гэтых этапаў з'яўляецца тое, што расейцы пакінулі Крым – у сэнсе Чарнаморскі флот РФ. Таксама чарговы складаны этап – гэта тое, што, у сутнасці, знішчаная ваенна-марская лагістыка расейцаў у забеспячэнні групоўкі ў Крыме», – удакладніў ён.

Яшчэ адзін этап, у тэрміналогіі Плеценчука, – тое, што ў Азоўскім моры практычна няма баявых адзінак РФ.

Гэты год ён назваў «досыць няпростым», але такім ён быў і для расейцаў у Азова-Чарнаморскім рэгіёне.

«І яны вымушаныя разумець гэта, і, вядома, гэта значна ўскладняе іх дзейнасць», – удакладніў Плецянчук.

Надалей ВМС Украіны змогуць планаваць сваю працу, ужо беручы да ўвагі гэтыя дасягненні.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках