25 снежня 2024, Серада, 20:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы сутыкнуліся з яшчэ адным абмежаваннем у пераводзе грошай

Беларусы сутыкнуліся з яшчэ адным абмежаваннем у пераводзе грошай

Гавораць, што гэта часова.

Некаторыя банкі абвясцілі, што прыпынілі выплату і адпраўку пераводаў у беларускіх рублях праз сістэму «Залатая карона». Як паведамляецца, гэтае часовае абмежаванне, піша «Зеркала».

«З 26 лістапада часова прыпыненая выплата і адпраўка пераводаў у беларускіх рублях сістэмы грашовых пераводаў «Залатая карона», — паведаміў «Тэхнабанк». Прычыны гэтай пастановы не ўдакладняюцца.

Пра тое, што «Залатая карона» часова перастала працаваць з беларускім рублём, таксама паведаміў Neo Bank («Неа Банк Азія»).

«Цяпер выплата грашовых пераводаў, якія паступілі ў далярах, еўрах, расейскіх і беларускіх рублях, робіцца толькі ў расейскіх рублях, — удакладняецца на сайце «Белаграпрамбанка». - Адпраўка грашовых пераводаў у беларускіх рублях па Беларусі не праводзіцца».

Журналіст «Зеркало» як кліент адправіў пытанні сэрвісу «Залатая карона», чаму прыпынілі працу з беларускім рублём і калі могуць вярнуць такую магчымасць, але на момант выхаду гэтага тэксту адказ не атрымаў.

«Залатая Карона» дазваляе адправіць перакводы без адкрыцця банкаўскага рахунку, удакладняе «Тэхнабанк». У спісе краін, у які можна перакінуць сродкі гэтым спосабам, значыцца некалькі дзясяткаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках