Кангрэс ЗША: Каранавірус з'явіўся ў лабараторыі ў кітайскім Ухане
- 3.12.2024, 12:15
- 9,856
Пандэмія адбылася праз выцек.
Камітэт Палаты прадстаўнікоў ЗША пад кіраўніцтвам рэспубліканцаў закончыў двухгадовае расследаванне ўзнікнення каранавіруса SARS-CoV-2. Яны мяркуюць, што вірус мае лабараторнае паходжанне і распаўсюдзіўся ў выніку выцеку з лабараторыі ў горадзе Ухань.
Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Спецыяльнага падкамітэта аб каранавіруснай пандэміі Кангрэса ЗША.
Са звестак экспэртаў, вірус, які выклікае COVID-19, хутчэй за ўсё ўзнік з лабараторыі ва Ухане. Камітэт ЗША прыводзіць наступныя аргументы, якія пацвярджаюць штучнае паходжанне віруса:
Вірус мае біялагічную характарыстыку, якая не сустракаецца ў прыродзе.
Звесткі паказваюць, што ўсе выпадкі COVID-19 адбываюцца ад аднаго ўваходу ў арганізм чалавека. Гэта супярэчыць звесткам аб папярэдніх пандэміях.
Ва Ухане знаходзіцца вядучая ў Кітаі даследчая лабараторыя SARS, якая "мае гісторыю правядзення даследаванняў узмацнення функцыянальнасці вірусаў пры неадэкватных узроўнях біябяспекі".
Даследчыкі Уханьскага інстытута вірусалогіі хварэлі на COVID-падобны вірус восенню 2019 года, за некалькі месяцаў да таго, як COVID-19 быў знойдзены на рынку.
Амаль ва ўсіх навуковых крытэрыях, калі б былі довады прыроднага паходжання, яны ўжо былі б знойдзеныя.
Падрыхтоўкай даклада кіраваў кангрэсмен-рэспубліканец Брэд Венстрап.