«Камунарка» паказала свой адвэнт-каляндар
7- 3.12.2024, 17:39
- 12,960
І атрымала хвалю крытыкі.
У беларускай кандытарскай фабрыкі «Камунарка» выйшаў навагодні адвэнт-каляндар. Але беларусам ён не надта спадабаўся, піша Citydog.io.
«Камунарка» паказала навінку - адвэнт-каляндар, які ўжо даступны ва ўсіх фірменных крамах і гандлёвых сетках Беларусі. Кошт - 35,87 руб за 355 г.
Праўда, беларусы сустрэлі навінку хваляй крытыкі. А ўсё таму, што каляндар разлічаны толькі на 15 дзён і за невялікае напаўненне некаторыя ўважаюць такі кошт неапраўдана высокім.
@chtopochemminsk 🗓️🍬Новогодний адвент-календарь от «Коммунарки»! 🛒Найти можно в фирменных магазинах «Коммунарка», а потом думаю и во всех магазинах - 35,87BYN ✍️Внутри 12 разных конфет от «Коммунарки» + фликер, магнитик и закладка для книг. Да ещё и настольная игра-ходилка на одной из сторон
♬ Fun - Guz Aleksei Igorevich
Скрынка адвэнт-календара аформленая ў навагоднім стылі, а ўнутры не толькі цукеркі. З аднаго боку размешчаныя 15 акенцаў, а з другога - «гульня-хадзілка».
У першых ячэйках календара можна знайсці фірмовыя цукеркі «Камунаркі», а ў акенцы 6, 9 і 13 паклалі флікер кандытарскай фабрыкі, магніт у форме ялінкі на лядошню і магнітную закладку для кніг.
Рэакцыя беларусаў была, аднак, не заўсёды станоўчая.
«А ці ў нас нешта 15-га ёсць? Свята нейкае? Адвэнт-календары на тое і робяцца, каб да Калядаў…А гэты да чаго?»
«Адвэнт-каляндар павінен быць на 25, калі да Калядаў, ці на 31, калі да Новага года».
«Там на 15 дзён».
«Людзі, ау. Ну можна ж падарыць 1 студзеня і адчыняць кожны дзень акенца. Іншая справа, што за 15 цукерак неяк надта дорага».