Tesla спыніла вытворчасць Cybertruck
11- 3.12.2024, 20:34
- 4,908
На тры дні.
Tesla папрасіла супрацоўнікаў сваёй вытворчай лініі Cybertruck узяць некалькі незапланаваных выходных.
Калі Tesla пачала пастаўкі Cybertruck летась, было зафіксавана больш за 2 мільёны заказаў. Аднак цяпер попыт на прадукт, магчыма, пачаў падаць. У панядзелак Tesla сказала супрацоўнікам завода ў Осціне, дзе яна збірае Cybertruck, узяць выходныя на наступныя тры дні.
«У аўторак, сераду і чацвер на гэтым тыдні (3–5 снежня) з'яўляцца на працы не трэба», – гаворыцца ў допісе для супрацоўнікаў, якую цытуе Business Insider.
У паведамленні таксама пазначана, што працаўнікі вернуцца да вытворчай лініі Cybertruck у пятніцу, 6 снежня. Супрацоўнікам аплацяць восем працоўных гадзінаў за кожны прапушчаны працоўны дзень.
Незразумела, чаму Tesla часова змяніла расклад канвеера Cybertruck, але гэта адбылося не ўпершыню. Супрацоўнікі фабрыкі расказалі журналістам, што іх графік быў непаслядоўным з канца кастрычніка. Чатыры супрацоўнікі расказалі, што некалькі разоў пасля прыходу на працу іх альбо выпраўлялі дадому, альбо займалі ўборкай, каб запоўніць запланаваны працоўны час. Гэта ўжо пачало адбівацца на заробках.
«Калі я пачынаў працаваць у Tesla, можна было спадзявацца на аплату звышурочнай працы, цяпер мне пашчасціла атрымаць 40 гадзінаў», – сказаў супрацоўнік лініі Cybertruck, які працаваў у кампаніі некалькі гадоў.