Пад Жыткавічамі кіроўца BMW пратараніў маршрутку
9- 30.12.2024, 11:40
- 5,066
У лякарню патрапілі 11 чалавек.
29 снежня блізу 23.50 у Жыткавіцкім раёне кіроўца BMW сутыкнуўся з маршрутнай таксоўкай, якая ехала ў спадарожным кірунку. Пасля аварыі кіроўца легкавушкі кінуў аўтамабіль і ўцёк з месца здарэння.
У шпіталь для медыцынскага абследавання даставілі 11 чалавек з мікрааўтобуса. Паводле папярэдніх звестак, з іх у шпіталізацыі маюць патрэбу 8-гадовае дзіця і двое дарослых.