У студзені ў Беларусі падаражэюць цыгарэты
4- 30.12.2024, 12:17
- 3,720
Некаторыя - адразу на 80 капеек.
У Беларусі з 1 студзеня 2025 года вырастуць кошты некаторых цыгарэт, піша «Зеркало».
Чаму падаражэюць цыгарэты
Падаражанне звязанае з тым, што са студзеня 2025 года ўлады падвысяць стаўкі акцызаў на цыгарэты як першай, так і другой цэнавай груп. Так, для першай яны вырастуць са 106,88 да 119,59 рубля (павелічэнне на 11,9%), а для другой - са 155,85 да 163,64 рубля (падвышэнне на 5%).
Нагадаем, у 2024-м іх узнімалі на 11,8 і 6% адпаведна
Раней чыноўнікі заяўлялі пра паэтапнае збліжэнне ставак акцызаў на цыгарэты з іншымі краінамі, якія ўваходзяць у ЕАЭС, у тым ліку з Расеяй.
Якім будзе рост раздробных коштаў у студзені
Гарадзенская тытунёвая фабрыка "Нёман" абвясціла аб падвышэнні коштаў цыгарэт марак "Мінск", "Прэм'ер", "ФЭСТ", Credo і NZ, якое складзе ў асноўным ад 35 да 55 капеек. У той жа час некаторыя маркі цыгарэт падаражэюць на 70-80 капеек.
Цыгарэты Pall Mall павялічацца ў кошце на 20 капеек, а маркі Pall Mall Azure і Pall Mall Blue паднімуцца на 30 капеек. Таксама на 20 капеек падаражэе шэраг цыгарэт Kent, два найменні Vogue і пяць марак Rothmans.
Кампанія "Тытунь-Інвест" павысіць кошты цыгарэт МАС на 30 капеек, у той час як "Карона" падаражэе на 15-35 капеек. Цыгарэты "Форт" стануць даражэйшымі на 35 ці 40 капеек у залежнасці ад канкрэтнай маркі.
Акрамя таго, кошт Lucky Strike ад "Сентоні ПРА" павялічыцца на 20 капеек.