Беларускі футбаліст «Рэала» забіў «Барсэлоне»
11- 30.12.2024, 15:11
- 4,472
Таксама Аляксей Маёраў забіў “Арланда” і “Бэтысу”.
З 27 да 29 снежня ў гішпанскім горадзе Маспаломас на выспе Гран-Канарыя прайшоў прэстыжны міжнародны турнір LALIGA FC FUTURES для юных футбалістаў, дзе вызначыўся і гулец мадрыдскага "Рэала" Аляксей Маёраў.
Узрост гульцоў не перавышаў 13 гадоў.
Турнір LALIGA FC FUTURES лічыцца адным з самых прэстыжных у свеце для футбалістаў гэтага ўзросту.
У спаборніцтвах выступалі 16 удзельнікаў - 10 з іх былі з Гішпаніі. Мадрыдскі "Рэал", за які гуляе 12-гадовы Аляксей Маёраў, на групавым этапе перамог амерыканскую каманду "Арланда" (2:0), быў мацнейшы за дортмундскую "Барусію" (1:0) і саступіў гішпанскаму "Бэтысу" (0:1 ). У чвэрцьфінале мадрыдцы былі мацнейшымі за італьянскі "Ювентус" (2:0), але ў паўфінале зноў прайгралі "Бетысу" — 1:2. А вось у матчы за трэцяе месца "Рэал" перасягнуў свайго самага прынцыповага саперніка — "Барсэлону" (1:0).
Аляксей забіў тройчы: “Арланда”, “Бэтысу” і “Барселоне”.