Адзін супраць траіх: украінскі воін адбіў атаку акупантаў
4- 31.12.2024, 15:07
- 3,932
Абаронца ў няроўным баі сарваў атаку ворага і захаваў пазіцыю.
Падчас бою на ліманскім кірунку ўкраінскі вайсковец з 66-й механізаванай брыгады імя князя Мсціслава Храбрага ліквідаваў траіх расейскіх вайскоўцаў, якія спрабавалі прарвацца да пазіцый Узброеных сіл Украіны.
Гэты бой быў зафіксаваны аэраразведчыкамі брыгады, а відэаматэрыялы апублікаваныя на афіцыйным канале брыгады ў Telegram.
У брыгадзе падкрэслілі высокі ўзровень прафесіяналізму і мужнасць байца, адзначыўшы яго рашучыя дзеянні.
"Гэты баец мае не толькі сталёвыя нервы, але і неверагодную адвагу. Сваімі дзеяннямі ён засцерагаў не толькі сябе, але і субратаў, з якімі абараняў пазіцыю", – дадалі ў брыгадзе.