УСУ адбілі расейскі механізаваны штурм на Тарэцкім кірунку
1- 31.12.2024, 16:18
- 2,318
Знішчаны баявыя машыны акупантаў.
Ва Украіне на ўсходнім кірунку фронту працягваюцца актыўныя баявыя дзеянні. У зоне адказнасці АСГВ «Хорціца» ўкраінскія вайскоўцы адбілі механізаваны штурм расейскага войска на Тарэцкім кірунку.
Пра гэта паведамляе АСГВ «Хорціца». Падраздзяленні сіл абароны УСУ знішчаюць пераважныя сілы ворага.
Расейскія акупанты спрабавалі штурмаваць пазіцыі УСУ ў Часівым Яры і Тарэцку. Ворагі актыўна наступалі ў кірунку Леанідаўкі. Там расейцы ўжывалі бронетэхніку, каб рушыць наперад глыбей, але ўкраінскія сілы адбілі атаку. УСУ знішчылі і пашкодзілі 9 баявых браніраваных машын ворага.