4 студзеня 2025, Субота, 0:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як змяніліся курсы валют за гэты год і чаго чакаць у 2025-ым

1
Як змяніліся курсы валют за гэты год і чаго чакаць у 2025-ым

На курс рубля будуць уплываць некалькі фактараў.

Першую палову года на валютным рынку ў Беларусі сітуацыя была даволі спакойнай: рубель паступова таннеў да даляра і еўра, але адначасова ўмацоўваўся да расейскіх грошай. Але скокі ў канцы лістапада - пачатку снежня змянілі становішча.

«Зеркало» расказвае, як за год змяніліся курсы валют і што экспэрты прагназуюць на будучы год.

Як змяніліся курсы за 2024 год

Са звестак Нацбанка, даляр 1 студзеня 2024-га каштаваў 3,1775 рубля. Калі параўнаць са згаданым вышэй курсам на 31 снежня, выходзіць, што за гэты год ён падаражэў амаль на 9,3%.

Еўра ў першы дзень года быў 3,5363 рубля, а ў апошні - 3,6246. Рост атрымаўся амаль на 2,5 адсотка.

У гэты ж час у апошні дзень года 100 расейскіх рублёў каштавалі 3,3488 нашага рубля, тады як у першы дзень года прапарцыя была 100 да 3,4991. Значыць, наша валюта ўмацавалася да расейскай амаль на 4,3%.

Чаго чакаць на рынку валют у 2025-м

На курс рубля да замежных валют у наступным годзе будуць уплываць некалькі чыннікаў. Сярод іх - становішча на валютным рынку ў Расеі, а таксама агульная эканамічная сітуацыя ў гэтай суседняй краіне. А яшчэ - сума дэфіцыту знешняга гандлю, унутраны попыт на тавары і паслугі, а таксама сітуацыя з імпартам.

Улады заклалі ў бюджэтныя планы на наступны год курс каля 3,35-3,37 рублі за даляр. Гэта азначае магчымы працяг патаннення нашай валюты да амерыканскай.

Банк развіцця ў сваіх прагнозах закладвае курс у канцы 2025-га 3,45 рубля за даляр. Ацэнкі камерцыйных банкаў вагаюцца ад 3,45 да 3,53 рублі.

Чаго чакаць ад валютнага рынку ў гэтым годзе і ў пачатку наступнага: «шторму», зацішша ці чагосьці яшчэ?

«Курс даляра можа дасягнуць і 4-4,5 рублі, а можа застацца на ўзроўні 3,5. Усё будзе залежаць ад таго, які ў нас будзе дысбаланс у замежным гандлі, ці будзе нарошчвацца імпарт тымі ж тэмпамі, як зараз, плюс ад таго, што будзе адбывацца ў Расеі», - так ацэньвала перспектывы эканамістка Настасся Рыжычэнка.

Эканамістка Настасся Лузгіна адзначала, што ў наступным годзе магчымае паскарэнне зніжэння курсу беларускага рубля да замежных валют. Прычынай можа быць пагаршэнне стану гандлёвага балансу краіны (перавышэнне імпарту тавараў над экспартам).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках