25 снежня 2024, Серада, 20:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ад адной толькі думкі Трампа захістаўся беларускі рубель!»

3
«Ад адной толькі думкі Трампа захістаўся беларускі рубель!»

Яшчэ не стаў прэзідэнтам, а ўжо такі ўплыў на Беларусь.

Чытачка сайта Charter97.org у іранічнай форме пракаментавала заявы прэм'ера Галоўчанкі пра падзенне беларускага рубля:

- Вось гэта навіна! Галоўчанка заявіў, што Трамп абрынуў беларускі рубель. Беларусы, усім падрыхтавацца! Трамп яшчэ ж нават не стаў прэзідэнтам. А ўжо такі ўплыў робіць на Беларусь.

Тлумачыць усё гэта Галоўчанка тым, што новаабраны прэзідэнт збіраецца зрабіць Амерыку вялікай. І таму ўзвышаць Амерыку ён пачаў з прыніжэння Беларусі. Вось так абрынуўся наш рубель, і беларусы падумалі: якая ж яна вялікая, Амерыка. Якая моц, ад адной толькі думкі рубель захістаўся і пачаў падаць!

І добра, калі словы Галоўчанкі будуць праўдзівымі, гэта значыць, у закончанай форме «рубель абрынуўся». Мне ж як звычайнаму жыхару Беларусі так не здаецца, я думаю, што гэта толькі пачатак падзення. І ляцець нашаму рублю да падзення яшчэ як да Марсу.

Сёння прайшлася па базары, узяла пару пачкаў кавы. Спагадлівы прадавец шэпча: “Бярыце болей, бо на наступным тыдні за такую цану ўжо не будзе!”

Ведаю, але не бяру! На жыццё не набярэшся. Дый, шчыра кажучы, купляць няма за што. Трэба крыху грошай на лекі пакінуць – яны ж таксама падаражэюць…

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках