24 снежня 2024, aўторак, 20:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Неразвязальнае пытанне для нашага мястэчка»

2
«Неразвязальнае пытанне для нашага мястэчка»

Беларуская медыцына загадала доўга жыць.

Чытач сайта Charter97.org падзяліўся з рэдакцыяй сваім уражаннем пра беларускую медыцыну і лекі:

- Пагоршылася маё здароўе… Натуральны працэс, можна сказаць, з кожным годам праблем становіцца больш і больш. Закон прыроды. Але тое, што паставіць дыягназ і выпісаць лячэнне могуць толькі ў Менску, непрыемна ўражвае. Кожная хвароба, якая не падпадае пад вызначэнні ВРЗ або грып – невырашальнае пытанне для нашага мястэчка. Таму даводзіцца выпрошваць, канькаць, патрабаваць і залагоджваць лекара, каб атрымаць запаветнае накіраванне ў сталіцу.

Пасля праходзіш віктарыну з запісам да лекара, выпрабаванне з даездам да Менска і, здаецца, усё.

Лекар, прызначце мне лячэнне! Праходжу шматлікія даследаванні і чую вырак – дыягназ складаны, невылечны, патрэбная бесперапынныя падтрымка лекамі.

Добра, думаю, ну тут я патрапіў, зараз пайду і выкладу палову пенсіі ў аптэцы. Але ж не.

Атрымліваю цэлую дэпешу з прэпаратамі і далей пазнакі ад лекара: такога, гэтага, і вось гэтага прэпаратаў у Беларусі няма, ужо няма. Прасіце кагосьці, хто мог бы прывезці з з-за мяжы.

Асцярожна пытаюся: “Дык, можа, ёсць якія беларускія аналагі?”

- Аналагаўнет, і не будзе, - з іроніяй адказвае медык.

Вось толькі сёння знайсці ў нашым паселішчы чалавека, які мае магчымасць ездзіць за мяжу, гэта задача з зорачкай. Ну а ў можна аптэцы хіба што ўзяць бутэлечку настойкі глогу для паляпшэння настрою.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках