Хакеры Anonymous абвясцілі кібервайну ўладам Грузіі
2- 5.12.2024, 15:28
- 2,870
І падтрымалі грузінскі народ.
Хакерская групоўка Anonymous прыстрашыла ўлады Грузіі маштабнымі кібератакамі ў адказ на жорсткае здушэнне пратэстных акцый у Тбілісі.
«Anonymous абвяшчаюць кібервайну незаконнаму ўраду Грузіі. Ваш рэпрэсіўны рэжым, які ўзначальвае і падтрымліваецца Расеяй «Грузінская мара» і яе намінальны кіраўнік Бідзіна Іванішвілі, здрадзіў волі народа. З гэтым будзе скончана», - гаворыцца ў паведамленні Anonymous у сацсетцы Х.
Групоўка абяцае ўдары па сістэмах, з дапамогай якіх «прыгнятаюць» грузінскі народ.