У Беларусі раскрылі падвойнае забойства, учыненае 25 гадоў таму
10- 5.12.2024, 18:19
- 17,150
Гучнае злачынства было ўчыненае ў Віцебску.
У Беларусі раскрылі падвойнае забойства валютчыкаў 25-гадовай даўніны. У снежні 1999-га ў Віцебску знайшлі целы жанчыны і мужчыны 37 і 38 гадоў. У іх былі шматлікія колата-рэзаныя раны.
Высветлілася, што муж і жонка «займаліся незаконным абарачэннем валюты і захоўвалі ў кватэры значныя сумы». Пра гэта стала вядома зламыснікам.
У той час знайсці злачынцаў не ўдалося. Толькі сёлета міліцыя атрымала інфармацыю аб магчымых падазраваных.
З дапамогай экспертаў стала вядома, што да забойства маюць дачыненне трое жыхароў Віцебска. Тады ім было 20, 21 і 39 год. Адзін з іх быў асуджаны за забойства, іншы - за разбой і крадзеж.